Гульня паміж клубамі НХЛ прайшла на стадыёне амерыканскага футбола.

Матч НХЛ «Зімовая класіка» паміж «Таронта Мэйпл Ліфс» і «Дэтройт Рэд Уингс», які прайшоў учора, 1 студзеня, у Мічыгане, ЗША, сабраў рэкордную для хакея колькасць гледачоў. Лента.ру са спасылкай на Фох Спортс паведамляе, што паглядзець гульню на адкрытым паветры прыйшлі 105 тысяч 491 заўзятар.

Трыбуны амерыканскага футбольнага стадыёна пры Мічыганскім універсітэце ў Эн-Арбор, на якім праходзіў хакейны матч, апынуліся запоўненыя амаль цалкам (стадыён змяшчае 109,9 тысяч чалавек), хоць тэмпература ў дзень гульні склала -10 градусаў па Цэльсіі.

Перамогу ў матчы па булітах з лікам 3: 2 атрымалі канадцы.

Папярэдні рэкорд па наведвальнасці хакейнага матчу быў, устаноўлены 11 снежня 2010 года, на тым жа стадыёне ў Мічыгане. Ажно 104 тысячы 173 заўзятара прыйшлі паглядзець на гульню паміж студэнцкімі камандамі «Мічыган Вулвэринс» і «Мічыган Стэйт Спартанс».

У папярэдні раз 2 студзеня 2012 года, на «Зімовую класіку» прыйшлі паглядзець амаль 47 тысяч чалавек. За гісторыю НХЛ матч на адкрытым паветры прайшоў у шосты раз.