Асацыяцыя фатографаў Кітая прапануе выдаць зборнік фота, якія зрабіў расійскі прэм'ер.

У Пекіне ў расійскім культурным цэнтры адкрылася выстава фотаздымкаў прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляе Газета.Ру .У ёй прыняў удзел расійскі амбасадар у Кітаі Андрэй Дзянісаў.

- У Кітаі ведаюць аб захапленні прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева фатаграфіяй, і некаторыя яго працы прыцягнулі ўвагу мясцовай грамадскасці і фатографаў, - тлумачыць Дзянісаў.

Акрамя таго, Асацыяцыя фатографаў Кітая прапанавала таксама падумаць аб выданні зборніка фотаработ расійскага прэм'ера. Раней інфармагенцтвы паведамлялі, што фотаэкспазіцыя, якая адлюстроўвае свет вачыма прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, будзе на працягу 2014 года выстаўляцца ў найбуйнейшых універсітэтах Кітая і на буйных міжнародных пляцоўках краіны.